11 ліпеня 2026 года настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай іерэй Міхаіл Іваноў прыняў удзел у свяце «Зажінкі» Камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Малінаўка-Агра».Да хлебаробаў са словамі ўдзячнасці і пажаданнямі поспехаў у уборцы ўражая звярнуліся старшыня Лоеўскага выканаўчага камітэта Мікалай Уладзіміравіч Клімянок і кіраўнік прадпрыества «Малінаўка-Агра» Васіль Ціханавіч Глезаў.
Да іх далучыўся айцец Міхаіл, які адзначыў: «Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… Спрадвеку беларускі народ аддаваў пашану хлебаробам – шчырым рупліўцам, што працуюць на палях, здабываючы новы ўраджай.Наступае вельмі адказны перыяд – уборка збожжа новага ўраджаю. Задача застаецца ранейшай – убраць вырашчанае хутка і без страт.Зусім хутка збожжа з нашых палёў ляжа вялікім караваем на стол нашай Радзімы. Сёння дбайныя рукі хлебаробаў павядуць збожжаўборачныя машыны на ўборку хлеба. І хочацца, каб па завяршэнні жніва мы маглі павіншаваць адно аднаго з высокім агульным вынікам, і хлеб, які мы вырасцілі, аддаў нам усё ад зямлі-матухны, што завецца Беларуссю.Усе добрыя справы заўсёды пачынаюцца з Божага благаславення.Таму шаноўнае спадарства,памолімся…
Ёсць слова – жыта і жыццё,
Іх час не возьме ў забыццё.
Бо жыта- хлеб, святы набытак.
А хлеб для нас усіх – жыццё…
Камбайн плыве, між хваль нырае,
І песня жніўная звініць.
Нам хлеба жытняга акраец
Нідзе, нічым не замяніць!
Жадаю плёну, поспехаў на жніве, здароўя ўсім вам і вашым сем’ям.»
Затым іерэй Міхаіл па звычаю акрапіў святой вадой тэхніку і хлебаробаў.




